Марыя Рамера Менесес (13 студзеня 1902, Гранада, Нікарагуа — 7 ліпеня 1977, Нікарагуа) — благаслаўлёная салезіянка, званая апосталам Коста-Рыкі.
Калі мела 12 гадоў, захварэла на рэўматызм, а яе хуткае выздараўленне прызнана цудам. Адчуваючы пакліканне, ўступае ў кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянам. У 1931 годзе адпраўляецца працаваць ў Сан-Хасэ ў Коста-Рыцы. Там клапацілася аб бедных дзецях і вучыла катэхізісу.
Заснавала спецыяльную вёску для бедных сем’яў, даючы кожнаму з іх свой уласны дом. Дзякуючы яе намаганням у вёсцы быў пабудаваны касцёл у гонар Дзевы Марыі. 2 ліпеня 1977 года яна вярнулася да сясцёр на радзіме, дзе і памерла ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 75 гадоў. Праз тыдзень яе цела прывезлі ў Коста-Рыку, дзе ўрачыста і пахавалі.
Беатыфікаваў Папа Ян Павел II 14 красавіка 2002 года[3].