У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зінкевіч. Марыя Міронаўна Зінке́віч (13 мая 1924, в. Карзюкі, цяпер у межах Мінска — 4 снежня 2010) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).
Скончыла ў 1948 годзе студыю пры тэатры імя Я. Купалы, у якім працавала да 1995 года.
Характарная актрыса камедыйнага плана, майстар эпізадычных роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я. Купалы), цётка Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К. Крапівы), Сарока («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Аксюта («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота) і інш.