wd wp Пошук:

Карзюкі

Карзюкі́ — колішняя вёска на правым беразе Свіслачы, з 1972 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

Карзюкі пасля зносу, 2019 г.

Упершыню згадваецца ў 1600 годзе. У XVIII — XIX стагоддзях належала Прушыскім[1]. У 1791 годзе вёска маёнткаў Новы Двор і Лошыца. У 1800, 1815 гадах вёска, шляхецкая ўласнасць С. Прушынскага, 22 двары, 84 жыхары. У 1858 годзе ўласнасць Я. Прушынскага[2].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 49 двароў, 318 жыхароў (1917)[3]. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[3].

У 1972 годзе тэрыторыя вёскі ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 2018 годзе, месцілася па вуліцы Карзюкі.

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Вёсцы Карзюкі прысвечаны верш Янкі Купалы «Над Свіслачай. У Карзюках» (1911—1912), які выйшаў у зборніку «Шляхам жыцця»[4].

Зноскі

  1. Беларускі архіў вуснай гісторыі. Карзюкі(нявызн.) (недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  2. Памяць, 1998, с. 592
  3. 1 2 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 204
  4. Над Сьвіслачай. У Карзюках(нявызн.). Родныя вобразы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы