wd wp Пошук:

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч, Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч (польск.: Maria Magdalena Buttowt-Andrzejkowicz, руск.: Мария Магдалена Бутовт-Андрейкович; 22 ліпеня 1852, вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская Імперыя — чэрвень 1933, мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — выкладчык і мастачка.

Паходжанне роду і сям’я

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. у сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў у маёнтку Баландзічы (Кобрынскі павет, Расійская Імперыя), які належаў Бутаўт-Андрайковічам. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гродзенскага павета і Пінскага павета Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія пасады.

Поўнае яе імя, атрыманае пры хросце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Яе бацькам быў Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, які валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя), а таксама маёнткамі Кабуззе і Мінкаў[1]. Марыя Магдалена мела дзве родныя сястры Малгажату (Рыту) і Марыю (іншыя дочкі Яраслава Бутаўт-Андрайковіча)[1].

Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей не мела[1].

Маёнтак

Ад бацькі Марыя Магдалена атрымала ў спадчыну маёнтак Гарнастаевічы ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя)[1]. Яе сястра (Марыя) атрымала ў спадчыну маёнткі Кабуззе і Мінкаў[1].

Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч не мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстаменту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) і перадала яго ў 1920-ыя гг. пры сваім жыцці. Пасля гэтага яна жыла на ўтрыманні ў Генрыха Канстанціна Бутаўт-Андрайковіча (1882—1941) у маёнтку Гарнастаевічы. Генрых стаў апошнім уласнікам маёнтка Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусветнай вайны)[1].

Выхаванне і адукацыя

Вучылася ў Рызе ў манахаў А. Лізен-Маўэра і М.Адама, y 1875—1876 гг. — y Італіі.

Творчая дзейнасць

З 1881 г. жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Ваўкавыскі павет) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчын. З-за хваробы вачэй y канцы 1880-х гг. спыніла сваю творчую дзейнасць. У 1907 г. стала членам Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні (Расійская Імперыя). У Гарнастаевічах яе часта наведвалі мастакі Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі, карціны якіх (у тым ліку іх партрэты сям’і Бутаўт-Андрайковічаў) меліся ў палацы ў Гаранстаевічах[2].

Працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медычы з Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сляпога» (1878), «Лакетак у гроце» (1881), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Яе карціна «Лакетак у гроце» (1881) захоўваецца ў Нацыянальны музеі ў Кракаве (Польшча)[3].

Займалася таксама асветнай дзейнасцю і філантропіяй. Стала адной з першых збіральніц твораў беларускага народнага мастацтва.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска Гарнастаевічы ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводства, а сама Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч стала грамадзянкай міжваеннай Польшчы.

Смерць і пахаванне

Памерла ў чэрвені 1933 г. у маёнтку Гарнастаевічы, а была пахавана ў маёнтку Поразава Беластоцкага ваяводства (Польшча), які належаў Бутаўт-Андрайковічам, — каля магіл прадстаўнікоў свайго роду. Раней (1925 г.) у Поразаве была пахавана і яе родная сястра Марыя Яраславаўна Бутаўт-Андрайковіч.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 212.
  2. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 213.
  3. Łokietek w grocie(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бутаўт-Андрайковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне