wd wp Пошук:

Марыя Каленік

Марыя Віктараўна Каленік (нар. 1 чэрвеня 1998) — студэнтка факультэта экспазіцыйнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Паходзіць з сям’і мастакоў, яе тата і старэйшая сястра — мастакі. Таму пасля заканчэння гімназіі мастацтваў імя Ахрэмчыка, дзяўчына паступала ў Акадэмію мастацтваў Беларусі. Паступіла не з першага разу, але не здалася, была залічана студэнткай на факультэт экспазіцыйнага дызайну БДАМ[2].

Палітычны пераслед

Марыя Каленік была арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага[3].

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4].

29 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента, чалец Дэлегацыі па сувязям з Беларуссю і Камітэта па культуры і адукацыі ў Еўрапарламенце, які заклікаў да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця абвінавачанняў з усіх арыштаваных студэнтаў, у тым ліку Марыі Каленік»[5].

20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў(укр.) бел., Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека(укр.) бел., Харкаўская праваабарончая група(укр.) бел., Восток-SOS(укр.) бел., арышт Марыі Каленік быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне(польск.) бел.[6][7].

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны спіс Еўрасаюза 17 снежня 2020 года за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Анастасія Маліка, Раман Чабатароў) прысудзіў Марыі Каленік, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[8][9]. Паводле «Белсата», толькі блізкіх сваякоў пусцілі на абвяшчэнне прысуду праз «недахоп месцаў», а да будынка суда сцягнулі тры мікрааўтобусы з АМАПам і патрулі міліцыі*[9]*. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек; таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, ЗША і Вялікабрытаніі, але і іх не пусцілі[9].

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/maryja-kalenik
  2. https://nina.nashaniva.com/?c=ar&i=264714
  3. https://zbsunion.by/studpolitzek/kalenik
  4. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС(руск.) . Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  5. https://www.lphr.org/en/tomasz-frankowski-po-frank-junge-spd-and-ingmar-jung-cdu-have-taken-over-a-godparenthood-for-political-prisoners-in-belarus/
  6. Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів(укр.) . Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў(укр.) бел. (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство(укр.) . Новинарня(укр.) бел. (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по “делу студентов”: Приговор не удивляет(руск.) . Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  9. 1 2 3 Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам — па два з паловай гады калоніі, аднаму — два гады (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай