wd wp Пошук:

Марыя Гжэгажэўская

Мары́я Гжэгажэ́ўская (польск.: Maria Grzegorzewska; 18 красавіка 18887 мая 1967) — польская асветніца, якая папулярызавала ў Польшчы рух спецыяльнай педагогікі. Нарадзілася ў сям’і з Жамойці, і праз сваіх бацькоў падвергнулася моцнаму ўплыву гуманітарызма. Пасля наведвання падпольных школ, каб атрымаць адукацыю па-польску, яна працягнула адукацыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, а ў 1913 годзе далучылася да сваёй зямлячкі Юзэфы Ятэйкі ў Бруселі, каб навучацца на Міжнародным педалагічным факультэце. Калі навучанне ў Бельгіі перапынілася праз Першую сусветную вайну, Гжэгажэўская накіравалася ў Парыж, дзе атрымала ступень доктара навук у Сарбоне ў 1916 годзе.

Пасля стварэння Другой польскай рэспублікі ў 1918 годзе Гжэгажэўская вярнулася ў Польшчу, маючы намер стварыць праграмы, якія б адпавядалі патрэбам дзяцей-інвалідаў, і правесці адукацыйныя рэформы дзеля паляпшэння іх жыцця. У 1919 годзе яна пачала працаваць у Міністэрстве рэлігійных спраў і народнай адукацыі, стварыўшы ўстановы догляду за дзецьмі-інвалідамі, школы спецыяльнай педагогікі і навучальныя праграмы для настаўнікаў. Выкарыстоўваючы ўласную метадалогію, яна распрацавала навучальны план, які ў 1922 годзе быў рэалізаваны ў Дзяржаўным інстытуце спецыяльнай педагогікі. Дзяячка кіравала гэтым інстытутам ад яго заснавання па сваю смерць.

Падчас Другой сусветнай вайны Гжэгажэўская працавала медыцынскай сястрой, актыўна ўдзельнічала ў польскім руху супраціву і выкладала ў Варшаве. Далучылася да Жэготы і аказвала дапамогу яўрэям. У 1957—1960 гадах працавала штатным прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Яе праца ў галіне навукі і польскай сістэмы адукацыі была адзначана шматлікімі ўзнагародамі і адзнакамі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119054345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Maria Grzegorzewska // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе