wd wp Пошук:

Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве

Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве (польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю з сядзібай у Варшаве.

Асноўнай мэтай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка кадраў для працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і спецыяльнымі патрэбамі, якім неабходны адмысловы дагляд і дапамога.

Гісторыя

У 1922 годзе рашэннем Міністэрства рэлігійных культаў і народнай адукацыі ў выніку аб’яднання Дзяржаўнага фанетычнага інстытута і Дзяржаўнай семінарыі спецыяльнай педагогікі быў створаны Дзяржаўны інстытут спецыяльнай педагогікі. Дырэктарам інстытута стала Марыя Гжэгажэўская. У 1970 годзе інстытут атрымаў статус вышэйшай прафесійнай школы, а ў 1976 годзе быў ператвораны ў Вышэйшую школу спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай. У чэрвені 2000 года ўстанове была прысвоена сучасная назва — Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1922 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Варшава
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта