wd wp Пошук:

Марыя Анатольеўна Логвінава

Марыя Анатольеўна Логвінава (25 верасня 1992, Баранавічы) — беларуская веласіпедыстка.

Біяграфія

Пачала займацца веласіпедным спортам у Юрыя Кірылава ў баранавіцкай СДЮШАР адзінаборстваў і веласіпеднага спорту. Выпускніца Брэсцкага абласнога дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву 2010 года, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту[1].

На этапе Кубку свету-2011/12 у Пекіне заняла 8-е месца ў гіце. 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы 2012 ў каманднай гонцы пераследзе. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў каманднай гонцы пераследзе[2] (запасная)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Алімпіяда-2012: На старт! Архівавана 12 жніўня 2012. Intex-press
  2. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Велагоншчыкі Беларусі