Марыя Анатольеўна Логвінава (25 верасня 1992, Баранавічы) — беларуская веласіпедыстка.
Пачала займацца веласіпедным спортам у Юрыя Кірылава ў баранавіцкай СДЮШАР адзінаборстваў і веласіпеднага спорту. Выпускніца Брэсцкага абласнога дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву 2010 года, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту[1].
На этапе Кубку свету-2011/12 у Пекіне заняла 8-е месца ў гіце. 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы 2012 ў каманднай гонцы пераследзе. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў каманднай гонцы пераследзе[2] (запасная)[1].