wd wp Пошук:

Марыя Амалія Неапалітанская

Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (фр.: Marie Amélie Thérèse de Bourbon; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг.

Жыццё

Дачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай.

Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі.

Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот.

У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі.

25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў.

У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе.

Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі.

Дзеці

Зноскі

  1. 1 2 Marie-Amelie de Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Maria Amelia Teresa di Borbone, Principessa delle Due Sicilie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Marie Amalie (Maria) // Brockhaus Enzyklopädie
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 Union List of Artist Names — 2020. Праверана 22 мая 2021.
  6. (unspecified title) Праверана 1 кастрычніка 2016.
  7. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Французскія герцагіні
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сурэі
Катэгорыя·Французскія прынцэсы
Катэгорыя·Сіцылійскія Бурбоны
Катэгорыя·Каралевы і імператрыцы Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Казерта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Арлеанскі дом