wd wp Пошук:

Марытон

Марыто́н[1] (трансліт.: Maryton, руск.: Маритон) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 13 км на захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу пад прамым кутом далучаецца кароткая прасталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (2 насыпы ў 100 м ад прасёлкавай дарогі) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя Па інвентары 1844 года цэнтр фальварка, які ўваходзіў у маёнтак Хвойнікі (прыналежаў В. К. Прозару). Паводле перапісу 1897 года ў Мікуліцкай воласці.

У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Буркоўскі сельсавет