wd wp Пошук:

Марыс Піён

Марыс (Маўрыцы) Піён (Pion, 11 верасня 1801, Парыж — 14 лютага 1869) — польскі танцоўшчык, балетмайстар, тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Творчую дзейнасць пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі.

У 18181843 гадах першы танцоўшчык, балетмайстар і дырэктар «Тэатра Нарадовага»; адначасова з 1832 года — кіраўнік балетнай школы ў Варшаве.

У 1843 годзе стварыў уласную балетную трупу, гастраліраваў з ёю ў розных гарадах, у т.л. ў Вільні, Магілёве, Мінску.

Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна. Ставіў балеты на музыку кампазітараў Ю.Дамсе, К.Курпінскага, Ю.Эльснера.

У 18521856 гадах працаваў дырэктарам тэатра ў Кіеве, з 1868 года — выкладчык балетнай школы ў Варшаве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе