wd wp Пошук:

Віцебскі балет Піёна

Віцебскі балет Піёна — трупа, якая працавала ў 184547 гг. у Віцебску, створана балетмайстрам М. Піёнам.

Будынак

Да адкрыцця мясцовага тэатра балет выступаў у губернатарскім палацы, парку «Тывалі», будынку гарадской гімназіі.

23 снежня 1845 года адкрыўся ўласны будынак тэатру, створаны паводле праекта архітэктара М. Чарвінскага[1].

Тэатр меў паўкруглую форму залы. Гэтую форму стварала задняя драўляная сцяна ложаў. Столь над залай была плоская і апіралася на драўляныя бэлькі[1].

Трупа

У асноўным складзе трупы былі браты У. і А. Рыёны, муж і жонка Кос, Царова, Я. Чаховіч, а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад, і некалькіх запрошаных артыстаў.

Суправаджаў спектаклі мясцовы аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г. П. Ягемана (Ягнова).

Рэпертуар

Сучаснікі адзначалі высокі ўзровень спектакляў, лепшыя з якіх вылучаліся сапраўдным адзінствам харэаграфіі і музычнай драматургіі.

У рэпертуары пастаўленыя ім балеты: «Вяселле ў Айцове» К. Курпінскага і Ю. Дамсэ, «Дзве статуі» Ю. Эльснера, «Швейцарская малочніца(фр.) бел.» А. Гіровеца(англ.) бел. і М. Э. Карафа ды Калабрана(руск.) бел., «Чарадзейная флейта, або Танцоўшчыкі паняволі» Маковеца, «Антыкварыус, або Баль у касцюмах», «Мімілья, або Штарыйцы», «Заручыны», «Тэатраманія, або Свавольствы кахання». Усе гэтыя балеты былі па сутнасці традыцыйнымі дывертысментамі з простым сюжэтам, у якія ўводзіліся народныя танцы, куплеты, «жывыя карціны», класічныя па і інш.

Зноскі

  1. 1 2 АРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1845 год у Віцебску
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэатры Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·З’явіліся ў 1845 годзе