У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэні. Марыс Дэні (фр.: Maurice Denis; 25 лістапада 1870, Гранвіль — 13 лістапада 1943, Парыж) — французскі мастак-сімваліст.
Разам з П’ерам Банарам, Полем Серузье і Эдуарам Вюярам Марыс Дэні заснаваў мастацкую групу Набі і лічыцца самым выдатным яе тэарэтыкам.
У адпаведнасці з ідэямі гэтага мастацкага кірунку Дэні пісаў карціны, якія адрозніваліся прастатой формаў, мяккасцю ліній і бледнасцю фарбаў. Дэні пісаў фрэскі, працаваў з графікай і ілюстраваў кнігі. Дэні імкнуўся да адраджэння рэлігійнага мастацтва.