wd wp Пошук:

Марына Артураўна Вішнявецкая

Марына Артураўна Вішнявецкая (руск.: Мари́на Арту́ровна Вишневе́цкая; 1 кастрычніка 1955, Харкаў, Украінская ССР) — расійская пісьменніца, паэтка і сцэнарыстка.

Біяграфія

Нарадзілася 1 кастрычніка 1955 года ў Харкаве.

У 1979 годзе скончыла сцэнарны факультэт Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава.

Пачала друкавацца як аўтар гумарыстычных апавяданняў ў 1972 годзе ў часопісе «Юность». Як празаік — з 1991 года (апавяданне «Пачатак» ў зборніку «Новыя амазонкі»). Аповесці і апавяданні публікаваліся ў часопісах «Октябрь», «Дружба народов», «Волга», «Знамя». Вершы для дзяцей — у часопісах «Трамвай», «Кукумбер», штотыднёвіку «Неделя».

Напісала сцэнарыі да больш як 25 мультыплікацыйных і дзесяці дакументальных фільмаў. Аўтар дзіцячых анімацыйных праграм на каналах Рен-ТВ і ТВЦ.

Член Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка»[2]. Член Рускага ПЭН-цэнтра (2013—2018), член асацыяцыі «ПЭН-Масква» (з 2018).

Уваходзіла ў журы прэмій І. П. Вавёрчына (2004), «Дэбют» (2006), «Рускі Букер» (2008).

Марына Вішнявецкая здымалася ў дакументальным серыяле «Фабрыка цудаў», фільм 2 «Аўтар сцэнарыя». Аўтар сцэнарыя да мультфільма “Кот і мыш”[3].

Жыве ў Маскве.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  2. Вишневецкая Марина Артуровна
  3. Кот и Мышь
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены ПЭН-клуба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі СССР