wd wp Пошук:

Марцін Німёлер

Марцін Фрыдрых Густаў Эміль Німёлер (ням.: Martin Friedrich Gustav Emil Niemöller; 14 студзеня 1892, Ліпштат, Германія — 6 сакавіка 1984, Вісбадэн, ФРГ) — нямецкі пратэстанцкі тэолаг, пастар пратэстанцкай евангельскай царквы, адзін з самых вядомых у Германіі непрымальнікаў нацызму. Аўтар вядомага выслоўя «Калі яны прыйшлі…»

Прэзідэнт Сусветнага савета цэркваў, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1967).

Маладосць

Марцін Німёлер нарадзіўся ў Ліпштаце, Паўночны Рэйн — Вестфалія, 14 студзеня 1892 года ў сям’і лютэранцкага пастара Генрыха Німёлера і яго жонкі Паўлы Мёллер. Выхоўваўся ён у кансерватыўным асяроддзі.[2] У 1900 годзе сям’я пераехала ў Эльберфельд, дзе ён скончыў школу, здаўшы экзамены ў 1910 годзе.

Ён пачаў кар’еру афіцэра ў ваенна-марскім флоце Германскай імперыі. У 1915 годзе быў прызначаны на падводную лодку «Thüringen», а ў кастрычніку таго ж года перайшоў на падлодку «Вулкан» (ням.: Vulkan).

Веймарская рэспубліка

20 ліпеня 1919 ажаніўся з Эльзай нее Брэмер. У гэтым самым годзе ўладкаваўся на ферму каля Оснабруку, але фермерам стаць не здолеў, на маючы дастаткова грошай на ўласную ферму. Пазней ён вярнуўся да сваёй ідэі зрабіцца лютэранскім пастарам і пачаў вывучаць пратэстанцкую тэалогію ў Вестфальскім універсітэце Вільгельма ў Мюнстэры (1919—1923).

Высвечаны ў духоўны сан 29 чэрвеня 1924[3]. Пасля аб’яднаная евангельская царква старапрускай уніі прызначыла яго вікарыем мюнстэрскай Царквы Збавіцеля. У 1931 Німёлер стаў пастарам Царквы Ісуса Хрыста (у кангрэгацыі з Царквой Св. Ганны) ў Далеме, багатым прадмесці Берліну[4].

Трэці рэйх

Як і бальшыня пратэстанцкіх пастараў, Німёлер адкрыта падтрымліваў правых апанентаў Веймарскай рэспублікі. Ён вітаў прыход Гітлера да ўлады ў 1933 годзе, спадзеючыся, што гэта стане пачаткам нацыянальнага адраджэння. Аднак ён быў нязгодны з «Арыйскім абзацам». У 1936 годзе ён з групай пратэстанцкіх царкоўных дзеячаў падпісаў пэтыцыю, якая рэзка крытыкавала нацысцкую палітыку і абвяшчала «арыйскі абзац» несумяшчальным з хрысціянскай дабрадзеяй міласернасці[2]. Нацысцкі рэжым адрэагаваў масавымі арыштамі і абвіначваннямі супраць амаль 800 пастараў і царкоўных юрыстаў[5].

У 1933 годзе Німёлер заснаваў Надзвычайны сход пастараў(ням.) бел. — аб’яднанне пастараў для «змагання з узрастаючай дыскрымінацыяй хрысціян яўрэйскага паходжання»[4]. Да восені 1934 Німёлер разам з іншымі лютэранскімі і пратэстанцкімі пастарамі, такімі як Карл Барт і Дытрых Банхёфер, стварылі Спавядальную царкву(ням.) бел. — пратэстанцкую групу, якая супрацьстаяла нацыфікацыі пратэстанцкіх цэркваў(ням.) бел.[4]. Пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Томас Ман апублікаваў пропаведзі Німёлера ў ЗША і ўхваліў яго мужнасць[2].

Трэба адзначыць, што Німёлер абараняў толькі навернутых у хрысціянства яўрэяў, адначасна робячы зняважлівыя выказванні ў бок прадстаўнікоў іўдзейскай веры. У адной з пропаведзяў 1935 года ён заўважыў: «Якія прычыны [іхняе] відавочнай кары, якая доўжыцца тысячагоддзямі? Дарагія браты і сёстры, прычына відавочная: яўрэі ўкрыжавалі Хрыста!»[6]

Арышт і зняволенне

Німёлер быў арыштаваны 1 ліпеня 1937 і 2 сакавіка 1938 прадстаў перад «Асаблівым судом»(ням.) бел. па падазрэнні ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Ён быў прыгавораны да сямімесячнага зняволення і штрафу 2000 рэйхсмарак. Паколькі час яго знаходжання пад вартай пераўзыходзіў тэрмін судовага прыгавору, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суду, аднак адразу ж па выхадзе з яе быў затрыманы гестапа. Утрымліваўся ў канцлагерах Заксенгаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года быў перамешчаны ў Ціроль разам са 140 іншымі вядомымі вязнямі, адкуль быў вызвалены 5-й амерыканскай арміяй 5 мая[7].

Пасля вайны

Німёлер ніколі не адмаўляў уласнай віны ў часы існавання нацысцкага рэжыму. У 1955 годзе было апублікавана яго вядомае выслоўе «Калі яны прыйшлі…» — у якім ён асуджаў бяздзейнасць падчас прыходу да ўлады нацыстаў і паступовага вынішчэння імі пэўных сацыяльных слаёў. У 1959 годзе, адказваючы на пытанне Альфрэда Вінера, яўрэйскага даследчыка расізму і ваенных злачынстваў нацысцкага рэжыму, Марцін пісаў, што яго васьмігадовае зняволенне стала паваротным пунктам у яго жыцці, пасля якога ён пачаў глядзець на рэчы іначай[8].

У 1947—1961 Німёлер з’яўляўся прэзідэнтам пратэстанцкае царквы ў Гесэне і Насау. Ён быў адным з ініцыятараў «Штутгарцкай дэкларацыі вінаватасці»(ням.) бел., падпісанай выбітнымі асобамі нямецкіх пратэстанцкіх цэркваў. Дакумент прызнаваў, што цэрквы зрабілі недастаткова высілкаў для супрацьстаяння нацыстам[9].

Уражаны сустрэчай з Отам Ганам (празваным «бацькам ядзернай хіміі») у ліпені 1954, Німёлер стаў палкім пацыфістам і ўдзельнікам кампаніі за ядзернае раззбраенне. У 1959 годзе нават быў прыцягнуты да адказнасці за тое, што выказваўся пра войска вельмі непахвальным чынам[10]. Яго візіт да лідара камуністычнага В’етнама Ха Шы Міна ў разгары В’етнамскай вайны меў вялікі розгалас[8]. Німёлер таксама прымаў актыўны ўдзел у пратэстах супраць вайны ў В’етнаме і «Двухшляхавага рашэння НАТА»(англ.) бел.[11].

У 1961 годзе Марцін стаў прэзідэнтам Сусветнага савета цэркваў[4]. У 1966 годзе атрымаў Ленінскую прэмію міру.

Памёр у Вісбадэне 6 сакавіка 1984 годзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. 1 2 3 Martin Stöhr «…habe ich geschwiegen». Zur Frage eines Antisemitismus bei Martin Niemöller(ням.) .
  3. Current Biography 1943, с. 555
  4. 1 2 3 4 “Niemöller, " 8:698.
  5. http://www.dhm.de/lemo/html/nazi/innenpolitik/bekennende/index.html Архівавана 24 жніўня 2011., Нямецкі гістарычны музей
  6. Тэкст пропаведзі па-англійску: Martin Niemöller, First Commandment, London, 1937, с. 243—250.
  7. georg-elser-arbeitskreis.de(ням.)
  8. 1 2 Spartacus Educational website
  9. Гаральд Марк’юз (прафесар гісторыі ўніверсітэту Санта-Барбары) «Штутгарцкая дэкларацыя вінаватасці», уводзіны і пераклад(англ.) . Праверана 30 ліпеня 2006.
  10. WDR online:«Soldaten sind Mörder!»
  11. Храналагічная шкала Німёлеравага жыцця Архівавана 5 жніўня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Антываенныя актывісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дзеячы пратэстанцтва
Катэгорыя·Памерлі ў Вісбадэне
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Падводнікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Рух Супраціўлення ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Вязні канцлагера Дахау
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вязні канцлагера Заксенгаўзен