У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залескі.
Ма́рцін Зале́скі (польск.: Marcin Zaleski; 1796, Кракаў — 1877, Варшава) — польскі мастак.
Быў самавукам, працаваў памочнікам дэкаратара ў тэатры і пасля працы капіраваў карціны. Вучыўся ў Германіі, Францыі, Італіі. З 1830 года пражываў у Варшаве. Быў відавочцам Лістападаўскага паўстання, якое адлюстраваў у сваіх карцінах (але на першым плане заўсёды была архітэктура). З 1846 года быў прафесарам у Варшаўскай Акадэміі Мастацтва.
Займаўся галоўным чынам відамі Варшавы, Кракава і Вільні, таксама партрэтамі.