У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барэцкі. Ма́рфа Барэ́цкая, ці Ма́рфа-паса́дніца (даты нараджэння і смерці невядомыя) — наўгародская баярыня, удава пасадніка І. А. Барэцкага. Вызначалася розумам, энергіяй і красамоўствам.
У 1470-я г. разам з сынамі ўзначальвала варожую маскоўскаму вялікаму князю Івану IIІ групоўку баяр — прыхільнікаў пераходу Наўгародскай феадальнай рэспублікі ў падданства ВКЛ (гл. Барэцкія). У 1477 г. Марфа-пасадніца і яе прыхільнікі сарвалі ратыфікацыю вечам дагавора аб прызнанні Івана III неабмежаваным уладаром Ноўгарада. У студзені 1478 года Ноўгарад капітуляваў перад войскам Івана III, які выслаў Марфу-пасадніцу ў Маскву, потым у Ніжні Ноўгарад, дзе яна пад іменем Мар’і пастрыжана ў манашкі.
Папярэднік: Ісак Барэцкі |
Наўгародская пасадніца (дэ-факта) 1471—1478 |
Пераемнік: скасаванне рэспублікі і захоп яе Іванам III |