wd wp Пошук:

Марселу Віейра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марселу Віейра да Сілва Жуніяр[5] (парт.: Marcelo Vieira da Silva Júnior; нар. 12 мая 1988, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія), больш вядомы як проста Марселу або Марсела — бразільскі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Алімпіякос». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2006—2018). Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал».

Клубная кар’ера

Марселу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клуба «Флуміненсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.

Марселу далучыўся да складу мадрыдскага «Рэала» падчас студзеньскага трансфернага акна ў 2007 годзе. Па прыбыцці прэзідэнт каралеўскага клуба Рамон Кальдэрон сказаў, што малады ігрок вельмі важны для клуба. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Раберту Карлуса на левым флангу абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сметанковыя» трывалі паражэнне з лікам 0:2. 14 красавіка 2007 года трэнер мадрыдцаў Фабіа Капэла ўпершыню выпусціў іграка ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінга», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паражэнне з лікам 1:2.

У сезоне 2007/08 Марселу правёў амаль усе матчы клуба пад кіраўніцтвам Бернда Шустэра. Яго здольнасці, хуткасць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным іграком для «Рэала». Аднак ужо 2009 год стаў для іграка няўдалым, бо новы трэнер клуба Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргенцінцу Габрыэлю Хайнцэ. Аднак пасля сыходу трэнера, Марселу зноў пачаў праходзіць у склад каманды.

У сезоне 2021/22 Марселу быў капітанам «Рэала». У маі 2022 года абаронца абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона[6]. У чэрвені «Рэал» пацвердзіў, што Марселу пакідае клуб па заканчэнні кантракта.

У верасні 2022 года стаў іграком грэчаскага «Алімпіякоса».

Міжнародная кар’ера

Марселу забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Уэльса, матч скончыўся перамогай зборнай Бразіліі з лікам 2:0.

Дасягненні

Клубныя

«Рэал»

Міжнародныя

Бразілія

Зноскі

  1. Marcelo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARCELO viera da silva junior // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Marcelo Vieira da Silva Júnior // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 1 2 https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/marcelo-vieira-da-silva
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. Марсело покидает “Реал”. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуміненсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе