wd wp Пошук:

Мароўскі раён

Мароўскі раён (руск.: Марёвский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Марова.

У сакавіку 2020 года Мароўскі раён ператвораны ў муніцыпальную акругу, усе сельскія паселішчы скасаваныя.

Геаграфія

Раён размешчаны на поўдні Наўгародскай вобласці. На поўначы і паўночным усходзе ён мяжуе з Дзямянскім, паўночным захадзе — Старарускім, на захадзе з Поддарскім, і на паўднёвым захадзе — з Холмскім раёнам Наўгародскай вобласці. Таксама мяжуе з Цвярской вобласцю: на поўдні Андрэапальскім, а паўднёвым усходзе Пенаўскім і Асташкаўскім раёнам.

Плошча — 1818,69 км². Вышэйшы пункт раёна і вобласці — гара Дубкі, вышынёй 299,6 м, паблізу адміністрацыйнай мяжы з Цвярской вобласцю, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Манцы, за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Валадарскага ў Пенаўскім раёне Цвярской вобласці.

Асноўныя рэкі — Пала, Мароўка.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных