wd wp Пошук:

Мармарай

Схема праекта Мармарай

Мармарай (турэцк.: Marmaray) — падводны чыгуначны тунэль пад пралівам Басфор, пабудаваны дзеля злучэння еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула. Рух цягнікоў праз тунэль працягласцю 13,6 км (уключаючы 1,4 км непасрэдна пад вадой[1]) пачаўся 29 кастрычніка 2013 года[2].

Будаўніцтва тунэля каштавала 3,5 млрд долараў ЗША[3]. З улікам пад’езных шляхоў, злучэння з сеткаю існых аўтадарогаў і інфраструктуры кошт праекту склаў 5 млрд долараў[4].

На будаўніцтве тунэля (май 2012 года)

Тунэль з’яўляецца часткай праекта «Мармарай» па мадэрнізацыі чыгуначнай сістэмы Стамбула[5]. Самый глыбокі ўчастак тунэля знаходзіцца ў 60 метрах ад паверхні заліва[6][7].

Назва Мармарай утворана ад спалучэння турэцкіх слоў «Marmara» (Мармуровае мора, якое размешчана на поўдзень ад тунэля) і «ray» — рэльс.

Зноскі

  1. В Турции открыли подводный тоннель, соединивший Европу и Азию | Общественный транспорт | Общество | Аргументы и Факты(руск.) .
  2. В Стамбуле открыли туннель под Босфором, связывающий Азию и Европу :: Экономика :: Top.rbc.ru(руск.) .
  3. Вести.Ru: Турция свяжет Европу и Азию подводной трассой(руск.) .
  4. Вести.Ru: В Турции открывается движение по туннелю под дном Босфора(руск.) .
  5. Министерство транспорта Турецкой Республики(недаступная спасылка)
  6. Quake Fears, Ancient Finds Have Europe-Asia Tunnel on Nonstop Delay(англ.) .
  7. В железнодорожном туннеле под Босфором отключилось электричество — Газета.Ru | Новости(руск.) .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Басфорскі праліў
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт Турцыі
Катэгорыя·Чыгуначныя тунэлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Транспарт Стамбула
Катэгорыя·Тунэлі Турцыі
Катэгорыя·2013 год на чыгуначным транспарце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі