wd wp Пошук:

Маркінята

Маркіня́та[1] (трансліт.: Markiniata, руск.: Маркинята) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гальшанскага сельсавета.

На ўскраіне вёскі, на левым беразе ракі Клява знаходзіцца курганны могільнік: 7 насыпаў вышынёю 6—8 м (абследавала ў 1974 г. А. Калечыц, раскапаны 4 курганы). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршчках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні і дэталі конскай збруі. Датуецца 10—12 ст., адносіцца да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Маркіня́ты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Ашмянскага раёна
Гальшанскі сельсавет