wd wp Пошук:

Гальшанскі сельсавет

Гальша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гальшаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Барунскага сельсавета, 23 сакавіка 1964 года — тэрыторыя скасаванага Доргішкаўскага сельсавета, 15 снежня 1997 года — тэрыторыя скасаванага Семярніцкага сельсавета. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар Карлаўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2842 чалавекі[4], 93,2 % — беларусы, 4,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гольшанский сельсовет
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гальшанскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе