wd wp Пошук:

Марко

«Марко» — беларускае гарбарна-абутковае прадпрыемства, заснаванае ў верасні 1991 года ў Віцебску[1]. На 2015 г. мела ў Віцебску 4 даччыныя вытворчасці, сетку з 48 уласных крамаў у 24 гарадах Беларусі, замежныя прадстаўніцтвы і крамы ў Казахстане (Алматы), Латвіі (Рыга) і Расіі (Екацярынбург, Краснадар, Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск). За 2014 г. выпуск абутку перавысіў 4 млн параў, звыш паловы якога прадалі за мяжу.

Гісторыя

У верасні 1991 г. былы эксперт камерцыйнага аддзела абутковага прадпрыемства «Белвест» Мікалай Мартынаў (нар. 1 жніўня 1957, в. Гудава, Дубровенскі раён) заснаваў гандлёва-закупачнае прадпрыемства «ЛМ+МК» разам з трыма іншымі ўдзельнікамі. Пазней назва прадпрыемства змянілі на сучасны, што паходзіць ад прозвішча ўласніка Мартынаў і слова кампанія. У 1993 г. запусцілі лінію вытворчасці мужчынскага абутку з натуральнай скуры на поліўрэтанавай падэшве. Першай вырабленай парай абутку сталі мужчынскія паўчаравікі мадэлі 4351, што працягвалі выпускацца на 2011 год. 4 лістапада 1995 г. пачалі выраб падлеткавага і дзіцячага абутку. У красавіку 1996 г. адзначылі выпуск мільёна параў абутку з таварным знакам «Марко». Пачалося адкрыццё ўласных крамаў. У верасні адбыўся пераход у новазбудаваны асноўны корпус фабрыкі. На пачатку 1997 г. асвоілі клеявы спосаб мацавання, што дазволіла пачаць вытворчасць жаночага абутку. У лютым адчынілася даччынае прадпрыемства «ВітМа», дзе пачалі вырабляць кашалькі, паясы, рамяні і сумкі. У лістападзе 1999 г. заснавалі сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Вікоп-Фагус» для выпуску абутковых калодак. У красавіку 2003 г. адзначылі выпуск 10-мільённай пары абутку. У ліпені адчынілася даччынае прадпрыемства «Сан Марко», якое пазней узначаліў сын уласніка Павел Мартынаў. Пачалася вытворчасць зімовых ботаў з футра. У сакавіку пачаўся выпуск спартыўнага і прагулачнага абутку. У 2008 г. «Марко» пераняло вытворчасць фабрыкі «Чырвоны кастрычнік». У 2009 г. вытворчасць дасягнула 4 млн параў абутку, у тым ліку на 1 млн на набытым ААТ «Чырвоны кастрычнік»[2].

Зноскі

  1. Уладзімір Здановіч. Мы ніколі пад чужое імя не падстройваліся // Звязда : газета. — 1 жніўня 2007. — № 142 (26007). — ISSN 1990-763x.
  2. Уладзімір Здановіч. 20 гадоў стабільнасці на айчынным рынку // Звязда : газета. — 30 ліпеня 2011. — № 143 (27007). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Лёгкая прамысловасць
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·1991 год у Віцебску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Гандлёвыя маркі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебска