wd wp Пошук:

Мардэхай Гур

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гур. Мардэхай Гур (іўр.: מרדכי “מוטה” גור‎; 5 мая 1930 года, Іерусалім, Падмандатная Палесціна — 16 ліпеня 1995 года, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, начальнік Генеральнага штаба арміі Ізраіля (1974—1978), міністр аховы здароўя Ізраіля (1984—1986).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Іерусаліме, у сям’і выхадцаў з Расійскай імперыі Машэ і Тавы Гарбань. У трынаццацігадовым узросце Мота далучаецца да Хаганы. Пасля вайны за незалежнасць служыць у Нахалі, але мара служыць у дэсантных войсках прыводзіць яго ў брыгаду Цанханім, дзе ён знаёміцца з Арыэлем Шаронам. У 1955 годзе Мардэхай Гур атрымлівае медаль «За Адвагу» з рук Машэ Даяна.

Пасля завяршэння вучобы ў ваенным каледжы ў Парыжы быў прызначаны камандзірам пяхотнай брыгады «Галані». У час Шасцідзённай вайны брыгада парашутыстаў пад яго камандаваннем вызваляе Усходнюю частку Іерусаліма. Гур перадае па рацыі гістарычныя словы: «Храмавая гара ў нашых руках! Паўтараю — Храмавая гара ў нашых руках!»

У 1969 годзе прызначаны камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У 19721973 гг. з’яўляўся ваенным аташэ Ізраіля ў Вашынгтоне, ЗША. Пасля вяртання, у другі раз прызначаецца камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У студзені 1974 года, замяняе Давіда Элазара на пасадзе Начальніка Генеральнага штаба.

Пасля выхаду ў адстаўку займаецца палітыкай. Абіраецца ў Кнесет у 1981 годзе ад партыі Авада. Быў міністрам аховы здароўя і міністрам без партфеля. Ва ўрадзе Рабіна займаў пасаду намесніка міністра абароны.

Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Храмавая гара ў нашых руках» (1973 г).

Даведаўшыся, што цяжка хворы на рак, Мардэхай Гур скончыў жыццё самагубствам застрэліўшыся з асабістага пісталета 16 ліпеня 1995 года, у двары свайго дома.

Зноскі

  1. 1 2 חה"כ מרדכי (מוטה) גור (גורבן)Кнесет.
  2. 1 2 Mordechai Gur // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Mordechaï Gur // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Mordechai Gur // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 10-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 13-га склікання
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 12-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 11-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іерусаліме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Ваенныя Ізраіля