wd wp Пошук:

Арыэль Шарон

Арыэль Шарон (іўр. אריאל «אריק» שרון, народжаны Шэйнерман; 26 лютага 1928, паселішча Кфар-Малал паблізу Кфар-Савы, Палесціна — 11 студзеня 2014, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля ў 2001—2006 гг.

Біяграфія

Арыэль Шарон нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі. Яго дзед нарадзіўся і вырас у Брэсце. Бацька таксама быў з Брэста. Маці нарадзілася пад Чавусамі на Магілёўшчыне. У Палесціну бацькі эмігравалі ў 1922 годзе.[6]

Ваенную адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўрэйскай самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны (1948—49) камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам (Суэцкі крызіс, 1956), араба-ізраільскіх войнах (1967 і 1973).

3 1973 член палітычнага аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідар. 3 1975 саветнік прэм’ер-міністра І. Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. 3 1984 міністр прамысловасці, у 1990—92 — будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нацыянальнай інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У верасні 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. 3 лютага 2001 па 2006 год прэм’ер-міністр Ізраіля.

З 2006 года знаходзіўся ў стане комы (трапіў у кому пасля інсульту).

Зноскі

  1. חה"כ אריאל שרוןКнесет.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
  4. Ariel Sharon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-11746593
  6. http://nashaniva.by/?c=ar&i=120572

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Гідэон Пат
(міністр гандлю, прамысловасці і турызму Ізраіля)
13-ы міністр гандлю і прамысловасці Ізраіля
13 верасня 198420 лютага 1990
Пераемнік:
Машэ Нісім
Папярэднік:
Шлома Бінізры
15-ы міністр працы і сацыяльнага забеспячэння Ізраіля
23 мая 20023 чэрвеня 2002
Пераемнік:
Шлома Бинизри
Папярэднік:
Давід Леві
20-ы міністр гандлю і прамысловасці Ізраіля
2 лістапада 200228 лютага 2003
Пераемнік:
Давід Леві
Тэмы гэтай старонкі (41):
Памерлі 11 студзеня
Міністры нацыянальнай інфраструктуры Ізраіля
Нарадзіліся 27 лютага
Міністры будаўніцтва Ізраіля
Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Міністры транспарту Ізраіля
Памерлі ад нырачнай недастатковасці
Міністры сельскай гаспадаркі Ізраіля
Асобы
Дэпутаты кнэсета 10-га склікання
Дэпутаты кнэсета 9-га склікання
Міністры сувязі Ізраіля
Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Дэпутаты кнэсета 13-га склікання
Дэпутаты кнэсета 15-га склікання
Міністры аховы здароўя Ізраіля
Міністры сацыяльнага забеспячэння Ізраіля
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэпутаты кнэсета 12-га склікання
Нарадзіліся ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля
Дэпутаты кнэсета 16-га склікання
Міністры па справах рэлігій Ізраіля
Міністры прамысловасці і гандлю Ізраіля
Памерлі ў 2014 годзе
Памерлі ў Рамат-Гане
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Міністры замежных спраў Ізраіля
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Дэпутаты кнэсета 11-га склікання
Дэпутаты кнэсета 8-га склікання
Выпускнікі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта
Дэпутаты кнэсета 14-га склікання
Пахаваныя ў Ізраілі
Міністры ўнутраных спраў Ізраіля
Міністры абароны Ізраіля
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 26 лютага
Міністры абсорбцыі Ізраіля
Прэм’ер-міністры Ізраіля
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Ваенныя Ізраіля