wd wp Пошук:

Мантаўкет

Мантаўкет (сучасная саманазва: Montaukett) — алганкінскі народ, карэнныя насельнікі усходняй часткі Лонг-Айленда (ЗША).

Мантаўкет па паходжанню звязаны з моэган і пеквот. У XVII ст., калі пачаліся іх кантакты з еўрапейцамі, яны насялялі ўсходнюю частку Лонг-Айленда, здабывалі ракавіны для вампумаў, займаліся рыбалоўствам і земляробствам. У 1638 г. заключылі гандлёвае пагадненне з Плімуцкай калоніяй. Каля 1640 г. англічане пабудавалі на землях мантаўкет паселішча, што выклікала канфлікт з галандцамі і іх тагачаснымі саюзнікамі ленапэ. Апошнія здзейснілі некалькі нападаў на вёскі мантаўкет, але спыніць англійскую каланізацыю ня здолелі.

У далейшым мантаўкет былі ўцягнуты ў каланіяльную эканоміку, займаліся здабычай кітоў, наймаліся маракамі на судны, мелі сваіх рабоў, удзельнічалі ў ваенных канфліктах на баку англічан, а потым — амерыканцаў, займаліся місіянерскай справай сярод індзейцаў, практыкавалі змяшаныя шлюбы. Разам з гэтым, яны захавалі традыцыйную сістэму кіравання на чале спадчыннага правадыра-сахема.

У канцы XIX ст. мантаўкет сутыкнуліся з ціскам з боку зямельных спекулянтаў. У 1897 г. сахем Ваянданк Фараон звярнуўся ў суд. Але пасля даўгатэрміновых разглядаў 17 лістапада 1910 г. суддзя абвясціў, што ў выніку асіміляцыі племя мантаўкет перастала існаваць, і сахем ня мае права выступаць у якасці яго прадстаўніка. Толькі ў 2013 г. было створана аб’яднанне «нацыя мантаўкет», што дамагаецца прызнання ад штата Нью-Ёрк.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народы ЗША
Катэгорыя·Алганкіны