wd wp Пошук:

Маннік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маннік. Ма́ннік[3] (Glyceria) — род раслін сямейства метлюжковыя.

Батанічнае апісанне

Glyceria fluitans (1) і Glyceria notata (2). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
[Шматгадовыя](/Шматгадовыя_расліны "Шматгадовыя расліны"), рэдка [аднагадовыя](/Аднагадовыя_расліны "Аднагадовыя расліны") травы, якія растуць большай часткай на сырых месцах і нават у вадзе. У шматгадовых відаў [карэнішча](/Карэнішча "Карэнішча") таўсцей.

Лісце мае похву або замкнёнае толькі каля асновы, або па ўсёй даўжыні і ў пупышкаскладанні ўздоўж складзеную пласцінку.

Суквецце — разгалістая мяцёлка, якая складаецца з больш ці менш сціснутых з бакоў трохкаляровых або шматколерных даўгаватых каласкоў. Крыючыя лускі карацей кветкавых, кожная з іх з адной — трыма жылкамі; ніжняя кветкавая луска на спінцы выпуклая, з пяццю — сям’ю некалькі сыходнымі да верхавіны жылкамі, з тупой плёнкавай верхавінай; плёнкі яйкападобныя, тупыя, часта зрослыя паміж сабой.

Зярняўка авальная або прадаўгаватая, на ўнутраным баку звычайна з баразёнкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Збожжавыя культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак