wd wp Пошук:

Мандарынка

Мандарынка[1] (Aix galericulata) — птушка сямейства качыныя.

Агульная характарыстыка

Мандарынка — невялікая качка масай 0,4-0,7 кг. Даўжыня цела 41-49 см, размах крылаў 68-74 см. Шлюбны ўбор самца мандарынкі вылучаецца сярод іншых качак. Самец у шлюбным уборы вельмі прыгожы, ярка ўбраны: на галаве чуб і ўпрыгожваючыя пёры па баках цела, накшталт веера, чырвоная дзюба. Самка і маладыя шэра-бурыя з шэрай дзюбай, вакол вока белае аблямаванне, якое пераходзіць у брыво. Самец у негнездавы час падобны да самкі, але з чырванаватай дзюбай.

Распаўсюджанне

Мандарынка распаўсюджаная ва Усходняй Азіі: Кiтай, Японiя, Тайвань. У Расіі мандарынка гняздуе ў Амурскай і Сахалінскай вобласці, у Хабараўскім і Прыморскім краях. Спарадычна трапляецца ва ўсходняй Манголii. Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Зімуе ў паўднёва-ўсходнім Кітаі, Японіі, на Тайвані.

Насяляе вялiкiя кантынентальныя вадаёмы, гняздуе сярод дрэў або за травамi, якiя параслi лесам; узiмку жыве ў прыморскай зоне.

Iнтрадуцыравана ў Англіі і Германіі, гняздзiцца ў апошні час таксама ў Галандыі, Бельгіі, Францыі, Даніі, Аўстрыі і Ірландыі. Птушкi, якiх адзначаюць у розных еўрапейскiх краiнах, хутчэй за ўсё раней захоўваліся ў заасадах або качуюць[2].

Асаблівасці біялогіі

Гэтая качка жыве на зарослых лясамі горных рэчках са звісаючымі над вадой галінамі дрэў і ў прырэчных горных лясах. Мандарынка добра плавае, пры гэтым высока сядзіць на вадзе з крыху прыўзнятым хвастом. Нырае рэдка, толькі калі параненая. Яе палёт хуткі і манеўраны, яна лёгка ўзлятае, часам амаль прама ўверх. У адрозненне ад большасці качак, мандарынку часта можна бачыць седзячую на галінах дрэў або на прыбярэжных скалах.

Яйкі Aix galericulata

Гняздо ладзіць на рознай вышынi ў дуплах нахiленых над вадой дрэў у лясах з густым падлескам. Значна радзей гняздуе на зямлi ў паглыбленнi пад прыкрыццем ствалоў дрэў або iншай густой раслiннасцi. Яйкi (9-12, да 14), ад чыста белых да крэмавых (колеру слановай косцi).

Развядзенне і ахова

Мандарынка ўнесена ў Чырвоную кнігу Расіі як рэдкі від. Гэтую качку разводзяць у парках як дэкаратыўную птушку.

Зноскі

  1. Напісанне Мандарынка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.76
  2. Птушкі Еўропы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Фаўна Далёкага Усходу
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта