«Мамо» (з укр. — «Мама»[1]) — песня, якую прадстаўніца Расіі Анастасія Прыходзька выканала ў маі 2009 года на конкурсе песні Еўрабачанне, заняўшы 11 месца. Эксклюзіўныя правы на лічбавае распаўсюджванне і продаж на тэрыторыі Расіі сінгла «Мамо» атрымала МТС.[2][3].
Аўтарам музыкі з’яўляецца Канстанцін Меладзэ. Аднак у сярэдзіне сакавіка 2009 года ён быў абвінавачаны ў плагіяце.[4] Выкладач вакала з Растова-на-Доне Ядвіга Псэпкоўская заявіла, што яшчэ ў снежні адправіла на адрас расійскага адборачнага журы конкурсу «Еўрабачанне-2009» песню «Повзрослевшая любовь» ва ўласным выкананні. Яна сцвярджае, што мелодыя кампазіцыі «Мамо» нагадвае яе песню:
Калі я пачула песню ў яе выкананні, то проста абамлела! Мелодыя толькі няшмат адрозніваеццца ад маёй, усяго толькі зменены рытмічны малюнак.
Прэс-цэнтр Меладзэ адмовіўся каментаваць гэту сітуацыю. Ядвіга Псэпкоўская падала ў суд.
Так як песня пісалася спецыяльна для ўкраінскага адбору на «Еўрабачанне-2009», то спачатку тэкст быў на ўкраінскай мове (аўтарам украінскай версіі з’яўляецца Дыяна Гольдэ), але для расійскага адбору Канстанцін Меладзэ зрабіў пераклад 2 куплетаў, але прыпеў застаўся арыгінальным. Такім чынам, на расійскам адборы кампазіцыя была выканана на дзвюх мовах: рускай і ўкраінскай.[5]
12 сакавіка 2009 года на «Рускім радыё» адбылася прэм’ера канчатковага варыянта песні «Мамо», у якім яна была выканана ў фінале конкурсу. Як і сцвярджаў раней Канстанцін Меладзэ[6], песня захавалася ў руска-ўкраінскім варыянце: усе куплеты і адзін прыпеў выконваюцца па-руску, іншыя прыпевы па-ўкраінску. Працягласць песні была скарочана да 2 хв. 49 с.
Прэзентацыя ўкраінскай версіі прайшла 28 лютага 2009 года на шоу Савіка Шустэра, а 12 сакавіка 2009 года на «Рускім радыё» адбылася прэм’ера руска-ўкраінскага варыянта.
Песню «Мамо» абралі з 16 фіналістаў расійскага нацыянальнага адбору. Народнае галасаванне з дапамогай sms-паведамленняў і званкоў вызначыла тройку лідараў: «Мамо» (Анастасія Прыходзька), Back to love (Валерыя) і «Любовью отвечай» («Кватро»). З трох прэтэндэнтаў прафесійнае журы ў прямым эфіры абрала расійскага ўдзельніка на «Еўрабачанні 2009». Пасля таго, як журы вярнулася з нарады, вядучым быў пераданы канверт з імем пераможцы. Атрымаўшы 6 галасоў з 11, перамагла песня «Мамо».
Рэжысёрам-пастаноўшчыкам для відэакліпу на кампазіцыю «Мамо» стаў Алан Бадоеў, а аператарам — Яраслаў Пілунскі. Здымкі праходзілі ў Кіеве. Спачатку прэм’ера відэа мала адбыцца 10 красавіка 2009 года, але затым перанесена на тыдзень. 19 красавіка відэакліп на песню «Мамо» быў прэзентаваны ва Украіне на ўкраінскім музычным канале M1 ў праграме «Міністэрства прэм’ер», а 21 красавіка ў Расіі на музычным канале «Муз-ТВ», які з’яўляецца медыя-партнёрам «Першага».
Паводле сюжэта кліпу Анастасія Прыходзька паўстае ў чатырох розных абразах, сімвалізуючых восень, зіму, вясну і лета. Асноўнай ідэяй відэа з’яўляецца тэма варажбы.
Першы вобраз, які з’яўляецца ў кліпе — гэта вясна. Анастасія разам з двайніком знаходзіцца ў начным вясеннім лесе і варажыць. Другі вобраз, ілюструючы прыпеў, гэта зіма. Трэцім з’яўляецца вобраз лета: Анастасія стаіць ля асвечанага сонцам акна. Чацвёртым і заключным вобразам стала тэма восені, дзе спявачка падзірае вясельны вэлюм на шматкі.
Чарты (2009) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
Finnish Official Download Chart[7] | 22 |
Latvian Airplay Top[8] | 22 |
Russian Airplay Chart[9] | 22 |
Ukraine|Ukrainian Airplay Chart[10] | 12 |
Папярэднік: Дзіма Білан «Believe» |
Песня Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2009 |
Пераемнік: Музычны калектыў Пятра Наліча «Lost and Forgotten» |