wd wp Пошук:

Lost and Forgotten

Lost and Forgotten — сінгл музычнага калектыву Пятра Наліча, выпушчаны ў маі 2010 года на афіцыйным сайце гурта. У яго ўваходзіць песня Lost and Forgotten, з якой музычны калектыў Пятра Наліча прадстаўляў Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2010 у Нарвегіі, заняўшы 11 месца.[3]

Выпуск

Прэм’ера песні адбылася 30 кастрычніка 2009 года ў клубе «Мілк». Студыйны запіс кампазіцыі быў выкладзены на афіцыйным сайце гурта пасля перамогі ў нацыянальным адборы.

Еўрабачанне

Песню Lost and Forgotten выбралі з 25 кампазіцый, прадстаўленых у фінале расійскага нацыянальнага адбору, дзе яна перамагла з вынікам у 20,9 % галасоў тэлегледачоў і прафесійнага журы.

На конкурсе песня заняла 11 месца, набраўшы пры гэтым 90 балаў.

Чарты

Чарт (2010) Пікавая
пазіцыя
Airplay Detection TopHit 100[1] 194
Расія Лічбавыя Сінглы Топ 25[2] 5

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Airplay Detection TopHit 100(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 24 мая 2010.
  2. 1 2 «2M» — Россия Top 25 » 15-2010(недаступная спасылка)
  3. Петр Налич представит Россию на «Евровидении»(руск.)  (недаступная спасылка). РБК. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 8 сакавіка 2010.

Спасылкі

Папярэднік:
Анастасія Прыходзька
«Мамо»
Песня Расіі на «Еўрабачанні»
2010
Пераемнік:
Аляксей Вараб’ёў
«Get You»
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сінглы 2010 года
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта
Катэгорыя·Песні конкурсу Еўрабачанне 2010
Катэгорыя·Сінглы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных