wd wp Пошук:

Малібдэніт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дысульфід малібдэна.

Малібдэніт MoS2 — мяккі свінцова-шэры мінерал з тлустым металічным бляскам, сульфід малібдэна. Сінонімы: малібдэнавы бляск, малібдэнавы калчадан.

Уласцівасці

Гнуткі, але не эластычны. Генетычна звязаны з гранітамі, кварцавымі жыламі, грэйзенамі, часам з пегматытамі. Крышталі таблітчатыя, але часцей сустракаецца ў выглядзе агрэгатаў лускаватай ці ліставатай формы, украпванняў у кварцы. У выніку гідратэрмальных працэсаў асаджваецца з глыбінных гарачых вод.

Месца нараджэння

Сустракаецца ў ЗША (Каларада, Невада), Канадзе, Чылі, Расіі (Паўночны Каўказ, Алтай, Забайкалле), Украіне (Данбас, Валынь), Нарвегіі, Германіі, Чэхіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Антыфрыкцыйныя матэрыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы малібдэна
Катэгорыя·Мінералы