wd wp Пошук:

Малы гасціны двор

Не блытаць з Гасціны двор, Мінск. Малы гасціны двор — колішні гандлёва-складскі комплекс у Мінску на паўночным баку пл. Свабоды. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].

Гісторыя

Малы гасціны двор 10 верасня 1941 года

Комплекс узведзены ў XVIII—-пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазіцыю з двума унутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2].

Задні фасад будынка. 1943-1944
Праваслаўны сабор і Малы гасціны двор, 1941

Падчас будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, тунэль якой пралягаў праз Верхні горад і прайшоў непасрэдна пад Малым гасціным дваром, пад будынкам была выяўлена лінза пераахалоджанай вады. Будаўнічая дзейнасць закранула лінзу, што прывяло да вымыцця грунту з-пад будынка, узровень зямлі ў сутарэннях панізіўся на некалькі метраў - Малы гасціны двор фактычна павіс у паветры і трымаўся толькі за кошт папярэдняга ўмацавання вонкавых сцен, пад якімі лінзы не было. Аператыўнае бетанаванне фундамента дазволіла закенсерваваць аб’ект і даць магчымасць распрацаваць праект яго далейшай рэстаўрацыі. Нягледзячы на гэта, будынак стаў ахвярай бюракратычных паравалок і ў канчатковым выніку быў знесены.

Архітэктура

План Малога гасцінага двара
Чарцёж фасада Малога гасцінага двара

Дамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў плане. З заходняга боку да яго была прыбудавана галерэя-тэраса, пад якой размяшчаліся крамы і складскія памяшканні. З боку унутранага двара на ўзроўні другога паверха праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная планіроўка была анфіладнай[3].

Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка і часткай дваровага фасада прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, планіроўка — калідорна-анфіладная[2].

У XX ст. комплекс быў перабудаваны і накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  3. 1 2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Славутасці Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гасціныя двары Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Мінску
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Плошча Свабоды (Мінск)