wd wp Пошук:

Малое Уклейна

Мало́е Укле́йна — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўнач ад вёскі Капылоўшчына, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,53 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Найбольшая глыбіня 6,3 м, сярэдняя — 4,65 м. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком. На поўдні ўпадае ручай, на ўсходзе выцякае ручай у возера Вялікае Уклейна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Басейн Ушачы