.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Малкальм Бліг Тэрнбул (англ.: Malcolm Bligh Turnbull; нар. 24 кастрычніка 1954, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Аўстраліі з 15 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 года[6]. У 2008—2009 гадах і з 14 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 лідар Ліберальнай партыі Аўстраліі і кіраўнік апазіцыі ў парламенце (2008—2009).
Малькальм Тэрнбул нарадзіўся ў найбуйнейшым аўстралійскім горадзе Сідней у кастрычніку 1954 года. Вучыўся ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.
Член парламента Аўстраліі з 2004 года ад акругі Уэнтворс (Новы Паўднёвы Уэльс). У студзені-снежні 2007 года міністр аховы навакольнага асяроддзя. З 18 верасня 2013 года міністр сувязі[7].
На ўнутрыпартыйных выбарах 14 верасня 2015 абышоў дзеючага кіраўніка ўрада Эбата і зноў узначаліў ліберальную партыю[8]. На наступны дзень ён уступіў пасаду кіраўніка ўрада[9].
Прэм’ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул паабяцаў правесці рэферэндум аб ЛГБТ-шлюбах да канца 2016 года ў выпадку, калі яго кааліцыя ўтрымае парламенцкую большасць пасля выбараў (якія адбыліся 2 ліпеня 2016 года)[10].
24 жніўня 2018 года Пітэр Датан[en] аспрэчыў лідарства Тэрнбула і адбыліся выбары, у якіх таксама прыняў удзел міністр фінансаў Морысан і міністр замежных спраў Джулі Бішоп. У другім туры галасавання 45 галасамі супраць 40 Морысан перамог Датана[11].