wd wp Пошук:

Малкальм Тэрнбул

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Малкальм Бліг Тэрнбул (англ.: Malcolm Bligh Turnbull; нар. 24 кастрычніка 1954, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Аўстраліі з 15 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 года[6]. У 20082009 гадах і з 14 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 лідар Ліберальнай партыі Аўстраліі і кіраўнік апазіцыі ў парламенце (2008—2009).

Біяграфія

Малькальм Тэрнбул нарадзіўся ў найбуйнейшым аўстралійскім горадзе Сідней у кастрычніку 1954 года. Вучыўся ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Член парламента Аўстраліі з 2004 года ад акругі Уэнтворс (Новы Паўднёвы Уэльс). У студзені-снежні 2007 года міністр аховы навакольнага асяроддзя. З 18 верасня 2013 года міністр сувязі[7].

На ўнутрыпартыйных выбарах 14 верасня 2015 абышоў дзеючага кіраўніка ўрада Эбата і зноў узначаліў ліберальную партыю[8]. На наступны дзень ён уступіў пасаду кіраўніка ўрада[9].

Прэм’ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул паабяцаў правесці рэферэндум аб ЛГБТ-шлюбах да канца 2016 года ў выпадку, калі яго кааліцыя ўтрымае парламенцкую большасць пасля выбараў (якія адбыліся 2 ліпеня 2016 года)[10].

24 жніўня 2018 года Пітэр Датан[en] аспрэчыў лідарства Тэрнбула і адбыліся выбары, у якіх таксама прыняў удзел міністр фінансаў Морысан і міністр замежных спраў Джулі Бішоп. У другім туры галасавання 45 галасамі супраць 40 Морысан перамог Датана[11].

Зноскі

  1. Malcolm Turnbull // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Malcolm Turnbull // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/paid-leave-figures-reveal-cityrural-gap-20140610-39vlg.html
  4. http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/tanya-plibersek-seeks-malcolm-turnbulls-help-on-gay-marriage-bid-20131214-2ze8w.html
  5. http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/tanya-plibersek-wants-malcolmturnbull-to-cosponsor-samesex-marriage-bill-20131214-2ze3g.html
  6. В Австралии будет новый премьер-министр — Малкольм Тернбулл. (руск.)
  7. Tony Abbott’s cabinet and outer ministry
  8. Тоні Эбат, які абяцаў «паваліць на зямлю» Пуціна, сыходзіць з пасады прэм’ера Аўстраліі.
  9. У Аўстраліі прыведзены да прысягі новы прэм’ер-міністр Малькальм Тэрнбул.
  10. Прэм’ер Аўстраліі паабяцаў правесці рэферэндум аб гей-шлюбах. Руская служба Бі-бі-сі. 20.06.2016.
  11. BenDoherty Australia’s new PM is Scott Morrison as moderate Malcolm Turnbull is forced out (англ.) . The Guardian (24 жніўня 2018). Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Родса
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіднеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта