wd wp Пошук:

Скот Морысан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Морысан. Скот Джон Морысан (англ.: Scott John Morrison; нар. 13 мая 1968, Сідней) — аўстралійскі палітык, член Ліберальнай партыі, прэм’ер-міністр з 24 жніўня 2018 да 23 мая 2022 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў прыгарадзе Сіднея Уэверлі. Яго продкі — шатландцы і англічане. У 1970-я гады здымаўся ў тэлевізійных рэкламных роліках, а ва ўзросце 9 гадоў актыўна ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі свайго бацькі — паліцэйскага, выбранага ў мясцовы савет, а затым — мэрам.

Скончыў Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса, дзе вывучаў геаграфію і эканоміку, і заняўся турыстычным бізнесам.

Член Палаты прадстаўнікоў з 2007 года. Спачатку прайграў па выніках выбараў барацьбу за «надзейную» ліберальную выбарчую акругу Кук у штаце Новы Паўднёвы Уэльс ліванскаму каталіку Майклу Тоўкі, але праз некалькі месяцаў усё ж дамогся гэтага мандата і ў верасні 2008 года быў прызначаны ценявым міністрам жыллёвай гаспадаркі ў ценявым кабінеце Малкальма Тэрнбула.

З 2013 па 2014 год — міністр па пытаннях іміграцыі і аховы межаў. На гэтай пасадзе санкцыянаваў 18 верасня 2013 года аперацыю «Суверэнныя межы», мэтай якой было заяўлена спыненне марской пераправы нелегальнай іміграцыі ў Аўстралію. Морысан заявіў па выніках першых шасці месяцаў аперацыі, што з 19 снежня 2013 года не было ніводнага выпадку паспяховай дастаўкі ў Аўстралію імігрантаў арганізатарамі нелегальнай перапраўкі людзей праз марскую мяжу.

C 2014 па 2015 год — міністр сацыяльных паслуг.

З верасня 2015 года па жнівень 2018 года — міністр фінансаў.

Зноскі

  1. Scott Morrison // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Вікіпедысты Вікіпедыя / пад рэд. Вікіпедысты — 2001.
  3. Knowledge Graph — 2012.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіднеі
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе