wd wp Пошук:

Малая пагада дзікіх гусей

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пагада дзікіх гусей.

Малая пагада дзікіх гусей — ( кіт. спр. 小雁塔 , піньінь: Xiǎoyàn Tǎ, пал.: Сяаяньта) — найбуйнейшы помнік кітайскай архітэктуры, збудаваны з цэглы ў Чан’ане ў той час, калі ён быў сталіцай дынастыі Тан і самым населеным горадам планеты.

Малая пагада дзікіх гусей была пабудавана для размяшчэння будысцкіх рукапісаў індыйскага паходжання па ініцыятыве манаха-падарожніка Іцзіна, які змог угаварыць імператара Гаа-цзуна ў 707709 гг., значную частку сродкаў на будаўніцтва выдаткавалі наложніцы імператара.

У пагаду некалькі разоў трапляла маланка, яна перажыла некалькі землетрасенняў. Падчас Вялікага землетрасення 1556 года 45-мятровае збудаванне паглыбілася ў зямлю на два метры; у такім выглядзе яно і дайшло да нашых дзён.

Тое, што пагада не разбурылася на працягу некалькіх землетрасенняў, лічыцца цудам, і пагадзе прыпісваюцца містычныя ўласцівасці. Сучасныя даследаванні глебаў паказалі, што пагада стаіць на круглай каменнай грудзе, якая змешчана ў мяккія пароды. У момант землетрасення груда адхіляецца ўбок, падобна да ванькі-ўстанькі, а потым вяртаецца ў зыходнае становішча.

Вакол малой пагады размешчаны вялікі парк з некалькімі будыйскімі храмамі, а таксама фантанам. У глыбіні парку — Музей Сіяня са шматлікімі экспанатамі па гісторыі горада і дынастыям кітайскай гісторыі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сіянь
Катэгорыя·Храмы Кітая
Катэгорыя·Пагады