wd wp Пошук:

Вялікая пагада дзікіх гусей

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пагада дзікіх гусей.

Вялікая пагада дзікіх гусей зімою.

Вялікая пагада дзікіх гусей ( кіт. спр. 大雁塔 , піньінь: Dàyàn Tǎ, пал.: даяньта) — цагляная пагада, пабудаваная ў Чан’ане у той час, калі ён быў сталіцай кітайскай імперыі Тан.

Вялікая пагада збудавана пад уплывам індыйскага дойлідства ў 652 годзе і першапачаткова складалася з пяці ярусаў, на якіх былі змешчаны будысцкія статуі і рэліквіі, сабраныя падчас сваіх падарожжаў Сюаньцзанам. У 704 г. імператрыца У распарадзілася надбудаваць да пагады яшчэ пяць ярусаў. Тры верхнія ярусы моцна пацярпелі ў час сярэдневяковых войн, і іх прыйшлося знесці. У наш час пагада сяміярусная, узвышаецца на вышыню 64 метраў; з верхняга яруса адкрываецца від старадаўняга горада. Непадалёк раскінуўся Храм матчынага кахання (589 г., перабудаваны ў 647 г.)

Вакол пагады — будыйскі манастыр з вялікім паркам, у парку стаіць помнік Сюаньцзану, парк упрыгожаны помнікамі славутых кітайскіх паэтаў, мысліцеляў, мастакоў, вучоных.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пагады
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сіянь
Катэгорыя·Будыйскія храмы і манастыры Кітая
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе