Мала́я Глі́наўка[1] (трансліт.: Malaja Hlinaŭka, руск.: Малая Глиновка) — хутар у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскaга (з 1926 года Браслаўскaга) павета Віленскага ваяводства[2].
Да 1954 года Малая Глінаўка ўваходзіла ў склад Новакрукоўскага сельсавета, у 1954—1959 гадах цэнтр Глінаўскага сельсавета. Да 2004 года хутар уваходзіў у склад Чэраскага сельсавета[3].