wd wp Пошук:

Малая Восмата

Малая Восматавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Восмата.

Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 1,92 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 5,58 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м, сярэдняя 3,8 м. Аб’ём вады ў возеры 2,23 млн м³. Плошча вадазбору 13,8 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй ад 2—3 да 5—7 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з двух плёсаў. Мелкаводдзе займае больш за 25 % плошчы возера. Дно высцілаюць пяскі, апясчанены і гліністы іл.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 5—40 м ад берага возера і да глыбіні 2,2 м. У паўночнай частцы ў возера ўпадаюць ручаі. Пратокай у паўднёвай частцы Малая Восмата злучаецца з возерам Вялікая Восмата.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці