wd wp Пошук:

Малахавецкі сельсавет

Малахаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мірны.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Уцёскага сельсавета перададзена вёска Млынок[3]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзніклі вёска Прыгарадная і пасёлак Светлы[4]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў пасёлак Мірны. 9 ліпеня 2012 года вёска Узногі была перададзеная ў склад Баранавічаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — ліквідаванага Уцёскага сельсавета[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3337 чалавек[7], з іх 89,9 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 2,0 % — палякі, 1,1 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. МАЛАХОЎЦЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 59
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района Архівавана 18 жніўня 2016.
  6. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 22 снежня 2018.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Малахавецкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна