wd wp Пошук:

Мак-Кін

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Мак-Кін (англ.: McKean Island) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 0,57 км². Незаселены.

Геаграфія

Востраў Мак-Кін знаходзіцца ў Ціхім акіяне на поўдзень ад экватара ў 1517 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці.

Уяўляе сабою замкнёны атол з унутранай вельмі салёнай лагунай, плошча якой у сезон дажджоў пашыраецца да 0,2 км². Форма вострава нагадвае авал. Даўжыня з поўдня на поўнач — 1,26 км, найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 0,9 км. На поўначы ўзвышаецца да 5,1 м. Астатняя частка вострава больш нізкая. Ад акіяна Мак-Кін адасоблены каралавым рыфам. Крыніц пітной вады няма.

Прырода

На востраве надзвычай бедная, пераважна травяністая флора. Фаўна прадстаўлена 30 відамі марскіх птушак і палінезійскімі пацукамі і яшчаркамі.

Гісторыя

Наяўнасць на востраве пацукоў можа сведчыць, што ў мінулым ён наведваўся палінезійцамі. 28 мая 1794 г. ён быў адкрыты брытанцамі. Назва “Мак-Кін” канчаткова замацавалася толькі ў 1871 г. дзякуючы амерыканскім картографам.

У 1859 г. востраў Мак-Кін быў абвешчаны амерыканскай тэрыторыяй. Да 1870 г. амерыканскія прадпрымальнікі вялі на ім здабычу гуана. У міжваенны перыяд ён быў у аднабаковым парадку далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі і ў 1938 г. абвешчаны птушыным запаведнікам. У 1979 г. перайшоў пад юрысдыкцыю незалежнай дзяржавы Кірыбаці, што было падцверджана як Вялікабрытаніяй, так і ЗША. Пры гэтым запаведны статус захаваўся.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Фенікс
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Незаселеныя астравы