Мактар Уан (фр.: Moctar Ouane; 11 кастрычніка 1955) — малійскі палітычны, дзяржаўны і дыпламатычны дзеяч. Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Малі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1995—2002), затым міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва (2004—2011). Пераходны прэм’ер-міністр краіны з 27 верасня 2020 года.
Выпускнік французскай нацыянальнай школы адміністрацыі.
З 1982 па 1986 год працаваў саветнікам генеральнага сакратара ўрада Малі, у 1986 годзе — кіраўніком аддзела пагадненняў і міжнародных канвенцый у Міністэрстве замежных спраў, дыпламатычным саветнікам прэм’ер-міністра (з 1986 па 1988), кіраўніком Упраўлення Генеральнага сакратара Прэзідыума (з 1988 па1990).
З 1990 па 1991 год быў дыпламатычным дарадцам прэзідэнта Мусы Траорэ і пераходнага кіраўніка дзяржавы Амаду Тумані Турэ (1991—1992), затым — дыпламатычны саветнік прэм’ер-міністра ўрада Малі (1992).
З 1994 па 1995 год — палітычны саветнік міністра замежных спраў. Пазней, быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Малі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Займаў гэтую пасаду з 7 верасня 1995 да 27 верасня 2002 года.
На працягу гэтага часу адначасова займаў пасаду Старшыні Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (верасень 2000—снежань 2001). Быў дырэктарам-паслом міжнароднага супрацоўніцтва з 2003 да 2004 года.
2 мая 2004 года прызначаны на пасаду міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Малі.
Пасля сыходу з пасады міністра замежных спраў у 2011 годзе М. Уан у студзені 2014 года стаў дыпламатычным саветнкам Заходнеафрыканскага эканамічнага і валютнага саюза (West African Economic and Monetary Union, UEMOA).
27 верасня 2020 года пераходны прэзідэнт Ба Ндау, які заняў пасаду 25 верасня з прычыны ваеннага перавароту 18 жніўня, прызначыў Уана пераходным прэм’ер-міністрам Малі[1].
24 мая 2021 года разам з Ба Ндау быў арыштаваны Асімі Гаіта падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцамі[2].
27 жніўня 2021 года Мактар Уан быў вызвалены з-пад хатняга арышту[3].
Свабодна валодае англійскай, баманскай, фульскай і французскай мовамі.