wd wp Пошук:

Асімі Гаіта

Асімі Гаіта (фр.: Assimi Goita; нар. 1983) — малійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацянальнага камітэта выратавання народа[1]. Раней служыў палкоўнікам у падраздзяленні спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл Малі[2].

Біяграфія

Асімі Гаіта нарадзіўся ў 1983 годзе. З’яўляючыся сынам афіцэра малійскіх узброеных сіл, ён пайшоў па шляху бацькі, праходзіўшы навучанне ў ваенных акадэміях Малі і, у прыватнасці, наведваў Аб’яднаную ваенную школу ў Кулікора.

Гаіта служыў палкоўнікам у Аўтаномным батальёне спецыяльных сіл — падраздзяленні спецназа Малійскіх узброеных сіл. Ён узначальвае малійскі спецназ у цэнтры краіны. Такім чынам, ён сутыкаецца з паўстаннем джыхадзістаў у Малі. Гаіта служыць кіраўніком Нацыянальнага камітэта выратавання народа — групы паўстанцаў, якая абавязалася ініцыяваць новыя выбары на змену Ібрагіму Бубакару Кейта.

Гаіта прайшоў навучанне ў Злучаных Штатах, Францыі і Германіі і меў досвед працы ў спецназе арміі Злучаных Штатаў.

24 жніўня 2020 года ў выніку ваеннага бунту прызначаны старшынёй камітэта выратавання народа, арганізацыі паўстанцаў, якія паабяцалі правесці новыя ўсеагульныя выбары[3][4]. 24 мая 2021 года арыштаваў Ба Ндау падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцамі[5].

28 мая Канстытуцыйны суд Малі абвясціў палкоўніка Гаіта часовым прэзідэнтам краіны[6].

Зноскі

  1. El coronel Assimi Goita, designado nuevo hombre fuerte de Mali tras el golpe Архівавана 20 жніўня 2020.
  2. In Mali, Colonel Assimi Goita is put in charge of the rebels
  3. Mali Coup Leaders Pledge Democracy After Deposing President
  4. Mali Rebels Choose Col. Assimi Goita As Leader — Reports
  5. ПЕРЕВОРОТ В МАЛИ РЕШИЛИ ДОВЕРНУТЬ ДО КОНЦА // Независимая газета, 25 мая 2021
  6. Конституционный суд Мали объявил полковника Гоиту временным президентом страны
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прэзідэнты Малі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ваенныя Малі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя