wd wp Пошук:

Ба Ндау

Ба Ндау (фр.: Bah N’roses Daw; нар. 23 жніўня 1950, Сан, Французскі Судан) — малійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, часовы прэзідэнт Малі (2020—2021).

Біяграфія

Скончыўшы бакалаўрыят, 1 чэрвеня 1973 года добраахвотна пайшоў на ваенную службу і паступіў у агульнавайсковую ваенную школу ў Кулілкора, затым прайшоў у Савецкім Саюзе курс падрыхтоўкі пілота верталёта. У сакавіку 1976 года пачаў службу ў малійскіх ВПС, некаторы час займаў пасаду адьютанта прэзідэнта Мусы Траарэ. У 1994 годзе скончыў у Парыжы агульнавайсковы калеж абароны. З’яўляўся начальнікам Галоўнага штаба ВПС, памочнікам начальніка Генеральнага штаба Нацыянальнай гвардыі. З 2008 года да самай адстаўкі-дырэктар Нацыянальнага офіса ветэранаў узброеных сіл і ахвяр вайны[6].

У 2014—2015 гадах быў міністрам абароны ва ўрадзе прэм’ера Мусы Мары.

18 жніўня 2020 года ў Малі адбыўся ваенны пераварот, з прычыны чаго эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі 20 жніўня прыпыніла членства Малі ў арганізацыі і наклала на краіну гандлёвае і фінансавае эмбарга з патрабаваннем перадачы ўлады грамадзянскім. 21 верасня Нацыянальны камітэт выратавання народа, сфармаваны вайскоўцамі пасля перавароту, абвясціў аб надзяленні Ба Ндау паўнамоцтвамі часовага прэзідэнта на пераходны перыяд працягласцю 18 месяцаў[7].

25 верасня 2020 года прынёс прысягу ў міжнароднай канферэнц-зале Бамака і ўступіў на пасаду (разам з ім на пасаду віцэ-прэзідэнта ўступіў старшыня НКВН Асімі Гаіта)[8].

27 верасня 2020 года прызначыў Мактара Уана часовым прэм’ер-міністрам Малі[9].

24 мая 2021 года быў арыштаваны Асімі Гаіта падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцамі[10]. Пасля затрымання 26 мая Ндау падаў Гаіта заяву аб сваёй адстаўцы[11].

27 жніўня 2021 года Ба Ндау быў вызвалены з-пад хатняга арышту[12].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.lepoint.fr/afrique/mali-bah-n-daw-va-presider-la-transition-21-09-2020-2392893_3826.php
  2. 1 2 https://www.bbc.com/afrique/region-54238658
  3. https://www.maliweb.net/armee/armee-gestion-affaires-publiques-mali-1968-2017-2-presidents-3-chefs-gouvernement-35-ministres-3-assimiles-2697692.html
  4. http://bamada.net/armee-et-gestion-des-affaires-publiques-du-mali-1968-2017-2-presidents-3-chefs-du-gouvernement-35-ministres-et-3-assimiles
  5. https://www.francetvinfo.fr/monde/afrique/mali/mali-ba-n-daou-ancien-ministre-de-la-defense-et-militaire-a-la-retraite-designe-president-de-transition-par-la-junte_4113727.html
  6. Lassaad Ben Ahmed. Mali : qui est Bah N’Daw ?(фр.) . AA (22 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  7. Mali : Bah N’Daw va présider la transition(фр.) . Le Point (21 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  8. Florence Morice. Mali: le président de la transition, Bah N’Daw, a prêté serment(фр.) . RFI (26 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  9. Moctar Ouane, un diplomate de carrière pour conduire le gouvernement de transition au Mali(фр.) . Le Monde (28 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  10. ПЕРЕВОРОТ В МАЛИ РЕШИЛИ ДОВЕРНУТЬ ДО КОНЦА // Независимая газета, 25 мая 2021
  11. Mali’s transitional president resigns while in detention (нявызн.). AP NEWS (26 мая 2021).
  12. Mali : levée des restrictions pour Bah N’Daw et Moctar Ouane (нявызн.) (28 жніўня 2021).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Прэзідэнты Малі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных