wd wp Пошук:

Макс Эбонг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Макс Эбонг (нар. 26 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Астана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Віцебску, аднак у юнацкім узросце трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». У лістападзе 2016 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[3]. У сезоне 2017 выступаў за дубліруючы склад «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.

Да сезона 2018 рыхтваўся разам з асноўнай камандай «Шахцёра». Дэбютаваў за клуб 11 сакавіка 2018 года ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (3:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 23 красавіка таго ж года ў матчы з тым жа «Дняпром» (1:1) дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а ў маі замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў нерэгулярна з’яўляцца на полі. У пачатку сезона 2019 быў іграком ратацыі, а з мая замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе.

У студзені 2020 года перайшоў у «Астану»[4].

Міжнародная кар’ера

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Албаніі (2:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльШахцёрБеларусь293
2018Д1ШахцёрБеларусь162
2019Д1ШахцёрБеларусь170
2020Д1АстанаКазахстан180
2021Д1АстанаКазахстан205
2022Д1АстанаКазахстан232

Зноскі

  1. Maksim Ebong // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Ebong // FBref.com
  3. Футбол. Игрок молодежной команды “Шахтера” Африд Макс Эбонг Нгоме подписал профессиональный контракт с солигорским клубом
  4. Официально: Эбонг подписал четырехлетний контракт с “Астаной”
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Астана