wd wp Пошук:

Максім Ганалон

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максі́м Ганало́н (фр.: Maxime Gonalons; нар. 10 сакавіка 1989, Венісьё, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Клермон» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Клубная кар’ера

Ганалон з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы ліёнскага клуба «Алімпік», да якога далучыўся ва ўзросце 10 гадоў. Дарослую кар’еру распачаў у 2009 годзе ў камандзе таго ж клуба, калі 25 жніўня з’явіўся на полі ў гульні супраць бельгійскага «Андэрлехта», замяніўшы на 73 хвіліне Жэрэмі Тулалана. Праз некаторы час стаў асноўным футбалістам клуба, а ў студзені 2013 года быў абраны капітанам каманды.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Рому» за 5 млн еўра[3], аднак не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»[4]. Па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Рому».

У верасні 2019 года быў арандаваны «Гранадай»[5], а ў жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове. У ліпені 2022 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Клермона».

Міжнародная кар’ера

11 лістапада 2011 года Максім дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць зборнай ЗША[6].

Дасягненні

«Алімпік» Ліён:

Зноскі

  1. Maxime Gonalons // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maxime Gonalons // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Рома» за 5 млн евро приобрела Гоналона у «Лиона». by.tribuna.com
  4. «Рома» отдала Гоналона в аренду «Севилье». by.tribuna.com
  5. Гоналон перешел из «Ромы» в «Гранаду». by.tribuna.com
  6. Cup winners at a glance. Ligue1.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гранада
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Клермон
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Рона
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён