wd wp Пошук:

Максіміліян I Іосіф Вітэльсбах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Максіміліян.

Максіміліян I (ням.: Maximilian I. von Bayern), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія

Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга.

Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.

У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.

Сям’я

У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (17651796), у іх было 5 дзяцей:

Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (17761841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Іозеф Карл Штылер. Партрэт дочак Максіміліяна I: Людовікі, Марыі і Сафіі

Зноскі

  1. 1 2 Maximilian I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Maximilian IV (I) Joseph König von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  5. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 240.

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Курфюрсты пфальцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі юліхскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Герцагі бергскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1756 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэатынеркірхэ
Катэгорыя·Каралі баварскія
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў
Катэгорыя·Курфюрсты баварскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ