wd wp Пошук:

Максіміліян Гардэль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардэль.

Максіміліян Гардэль (фр.: Maximilien Gardel, 18 снежня 1741, Мангейм — 11 сакавіка 1787, Парыж) — французскі танцор і балетмайстар.

Біяграфія

Танцоўшчык эпохі класіцызму, Гардэль выконваў гераічныя партыі (Аляксандр — «Апелес і Кампаспа» Ф. Аспельмайра(англ.) бел. і інш.). Пераходзячы ад пантамімы да танца, Гардэль адмаўляўся ад выразнасці і эмацыйнасці, пераследуючы толькі дакладнасць і вытанчанасць пластыкі. Ён адмяніў маску і састарэлую форму балетнага касцюма на французскай сцэне (партыя Апалона ў оперы «Кастар і Палукс» Ж. Ф. Рамо, 1772).

У 1773—1781 гадах — памочнік балетмайстра парыжскай Оперы, у 1781—1787 гадах — галоўны балетмайстар.

Балеты-пантамімы, створаныя Гардэлем, былі аналагамі рэпертуарных опер і драм і не адрозніваліся арыгінальнасцю: «Нінета пры двары» Э. Дуні(руск.) бел. (1778), «Мірза і Ліндор» Ф. Ж. Гасека(руск.) бел. (1779), «Першы мараплаўца» А. Грэтры (1785) і інш.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Maximilien Gardel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Балетмайстры XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1787 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Балетмайстры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1741 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Артысты балета XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты балета Францыі